Гісторыя Беларусі за пяць хвілін. Мультфільм пра «шалёны беларускі народ»

//youtu.be/jGEM5qtZxaw

За чатыры з паловай хвіліны, глядач убачыць на экране ўсё, што адбывалася ў беларускай гісторыі: пачынаючы са стварэння свету, і сканчваючы 1991-м годам.

Анімацыя Юліі Рудзіцкай трымае гледача ўсе пяць хвілін — прапусціць нельга ні секунды, таму што сюжэт праносіцца па гісторыі з хуткасцю экспрэса. У якасці саўндтрэка — спецыяльны трэк з элементамі хіп-хопу, які напісаў Лявон Вольскі, а «прачытаў» Аляксандр Памідораў. Таму і ўспрымаць стужку можна і як мультфільм, і як кліп.

– Мы хацелі зацікавіць людзей беларускай гісторыяй, — кажа саўтар ідэі праекта Юлія Ляшкевіч. — У мультфільм у выніку ўвайшлі далёка не ўсе важныя падзеі беларускай гісторыі, хай людзі спрачаюцца, абмяркоўваюць, цікавяцца і дадаюць нешта сваё.

І насамрэч, у стужку не трапілі ні Сталін, ні Гітлер (якіх ад самага пачатку «ўпісаў» Лявон Вольскі), ні Ігнат Дамейка, ні N.R.M. — у першапачатковай задуме гэтыя асобы планаваліся. Але аўтары вырашылі не перагружаць сюжэт.

Лейтматыў стужкі — беларусы не такія ўжо сціплыя, ціхія і памяркоўныя, як яны прывыклі пра сябе казаць. Тым больш, што «памяркоўным» сябе мала хто лічыць, а вось калі гаворка заходзіць пра беларусаў агулам — тады ўжо і «ціхія», і «цярплівыя». Мультфільм жа паказвае, што беларусам не проста ёсць чым ганарыцца, тут ужо фігуруе «шалёны беларускі народ».

Падзеі сканчваюцца ў 1991-ым годзе, а далей кожны можа сфармуляваць гісторыю сам (дарэчы, такая прапанова насамрэч ёсць на сайце «Будзьма») — большасць гледачоў, на якіх разлічаны фільм, бачылі, а то і прынялі актыўны ўдзел у стварэнні найноўшай гісторыі.

Стваральнікі мульціка хочуць верыць, што стужку можна будзе паказаць на якім-небудзь з дзяржаўных каналаў, але, на вялікі жаль, наўрад ці які з дзяржаўных каналаў пакажа ў эфіры мультфільм, дзе словы «братні рускі народ» тлумачаць слова «захопнікі», а ўвесь сюжэт суправаджаюць бел-чырвона-белыя сцягі. З іншага боку, тое што зараз паказваюць гэтыя каналы ў асноўным не мае дачынення ні да гісторыі, ні, тым больш, да Беларусі.

4 лайка

После просмотра мульта я был человеком рожденным в СССР, но после прочтения комментариев на тутбае по поводу этого мультфильма я стал беларуским националистом в худшем проявлении этого слова. Я ненавижу всю советско-российскую историю о моей Родине, и тех кто ее до сих пор пытается навязать.

Сочувствую Вам. Мой совет, Вы сейчас в US, не грузите себя лишним негативом, всё это игры и та или иная позиция кому-то таки и выгодна. Ненависть, как и национализм - это гниение души, живите спокойно и думайте о своём будущем, не заглядывая в прошлое, о котором многого и правдивого на самом деле не узнаете. Не показывайте свою слабость, тем более у всех на виду! Удачи!

Не ну “силачом” я себя чувствовать то же не могу, эмиграция - это бегство, с патриотической точки зрения. А на виду или нет меня такие вопросы не волнуют, я такой какой я есть, не больше и не меньше, чего уж тут шифроваться!

Полная версия

Жыве Беларусь!